Гарадзенцы не грэбуюць пірацкай прадукцыяй

|

На працягу апошніх месяцаў з суседніх Расіі, Украіны ды Польшчы неаднаразова прыходзілі звесткі пра акцыі, скіраваныя супраць тых, хто выкладае ў інтэрнэце ліцэнзійныя музычныя дыскі ды фільмы.

 

Першыя з 2-х названых вышэй дзяржаваў увайшлі ў складзены Міжнародным альянсам інтэлектуальнай уласнасці (IIPA) спіс 13 краін, дзе найчасцей парушаюцца аўтарскія правы.

 

Страты ад інтэлектуальнага пірацтва вымяраюцца ў гэтых краінах міліёнамі і міліярдамі даляраў штогод.

 

У недалёкім ад Гродна Беластоку зусім нядаўна прайшлі рэйды па дыскатэках, у час якіх правяралася, ці ліцэнзійнымі дыскамі карыстаюцца мясцовы Ды-Джэі.

 

Польшча, дарэчы, у рэйтынгу IIPA ўваходзіць у лік наступных 19 краін, дзе сітуацыя з інтэлектуальным пірацтвам вельмі вострая.

 

У гэтай жа не самай прэстыжнай кампаніі знаходзіцца і Беларусь.

 

У нас, аднак, у адрозненні ад суседніх краін гучных акцыі па барацьбе з пірацтвам пакуль не назіраецца.

 

Ды й самі гарадзенцы пірацтва хутчэй ухваляюць, чым ганьбяць.

 

Dj Serioga:

 Кіно, музыку, гульні робяць людзі. Яны выдаткоўваюць на гэта свае нервы, грошы і фізічныя намаганні.

 

Я не спрачаюся, што любая праца павінна быць аплочана, але мы існуем у рэаліях рынку – калі спажыўцу прапануюць тавар, ён імкнецца набыць яго па максімальна нізкай цане, а лепш за ўсё – бясплатна.

 

Nothing personal, just business.

 

Хочаце зарабляць на ліцэнзійных фільмах, музыцы і гульнях?

 

Зрабіце іх бясплатнымі. Не мне раіць праваўладальнікам, як ім лепш гэта «пракруціць» – для гэтай задачы ў іх ёсць штат высокааплочваемых аналітыкаў.

 

Мая ж справа, як спажыўца – мінімізаваць свае грашовыя страты…

 

Але ўсё-такі … прыдумайце новы спосаб атрымання прыбытку.

 

І памятайце, што зарабляць на мастацтве вельмі складана, бо адвеку яно было бясплатным.

 

Не спадабаўся спектакль – грошы вярталіся гледачам, а прыбытак вандроўных артыстаў так і зусім залежыў ад жадання публікі падзяліцца з імі сваімі заробленымі крывёй і потам грашыма.

 

Ігар (фатаграф):

Асабіста я стараюся слухаць якасную музыку. Цярпець не магу фільмы, у якіх жудасная якасць, а тым больш агідныя пераклад і гук!

 

Я, як і кіраўнік Apple Стыў Джобс, шчыра веру, што ў большасці сваёй людзі хочуць плаціць за кантэнт у інтэрнэце.

 

І за фільмы, і за музыку, і за праграмы, і за газеты. Больш таго, я веру, што такія людзі існуюць не толькі ў ЗША або ў Еўропе.

 

Я супраць пірацтва. Справа тут у нейкай элементарнай свядомасці. Фільмы, музыка і праграмы – гэта прадукты, якія маюць пэўную каштоўнасць.

 

На іх вытворчасць былі выдаткаваныя грошы, намаганні, «чалавека-гадзіны», калі хочаце.

 

Пазіцыя «Робін-Гудаў», якія «нясуць мастацтва народу», зразумелая, але вельмі сумнеўная.

 

Чаму б тады не красці грэчку ў краме і потым не раздаваць яе ўсім ахвотным?

 

Аляксей (клаббер):

Я разумею, што стварэнне музыкі каштуе сродкаў, але, што рабіць тым звычайным грамадзянам, якія не могуць аддаваць па 6000 руб за трэк?

 

У нас, што на вуліцы, што ў клубах – адзін кантынгент. Калі зрабіць усю музыку платнай, то клубная культура проста знікне.

 

Ды і наогул, хочацца ж паслухаць тое, што слухаюць у іншых краінах. Пахваліць, атрымаць асалоду ад, напрыклад, Armin van Buuren той жа.

 

Не бегаць жа купляць кожны раз дыскі па 60000 руб. Мастацтва павінна быць даступна ўсім!

 

Аляксандр (фронтмэн):

Так, амерыканцы плацяць за музыку. Але, я вас прашу, дзе мы і дзе амерыканцы?

 

У нас законы і норавы зусім іншыя. У нас платна УСЁ. і прычым каштуе гэтае ЎСЁ тры разы даражэй!

 

Што ежа, што ўсё астатняе. А тут яшчэ за музыку з кішэні адвальвай сотні тысяч!

 

Ды плюнуць усе і рэп пойдуць слухаць. Наш менталітэт не дазволіць нам купляць толькі ліцэнзійнае!

 

Падобныя меркаванні не раз гучалі і ў час апытання гарадзенцаў, у якім удзельнічалі 36 чалавек.

 

Яны адказалі на пытанне: «Адкуль або як у Вас з’яўляецца свежая музыка?»

>

…Попыт заўсёды нараджае прапанову.

 

І піраты будуць існаваць да таго часу, пакуль мы з вамі будзем мець патрэбу ў іх паслугах.