Літоўцы будуць рэканструяваць каналізацыю ў Гродне

|

Як паведаміла 9 сакавіка інфармацыйнае агентцва REGNUM, працы будуць доўжыцца 14 месяцаў.

 

За гэты час будуць будзе збудаваная каналізацыйная помпавая станцыя і іншыя аб’екты, якія дазволяць зменшыць забруджанасць глебы і грунтовых вод у горадзе.

 

Праект фінансуецца са сродкаў Усясветнага банку і “Гроднаводаканалу”.

 

АО «Požeminiai darbai» базуецца ў Каўнасе і спецыялізуецца на будаўніцтве каналізацый і вадаправодаў, пабудове і ліквідацыі месцаў збору смецця, развіцці сістэм цеплазабеспячэння.