Ад пачатку года ў Гродне забілі каля 700 бадзялых жывёлаў

|

Менавіта гэтае прадпрыемства займаецца адловам бадзялых катоў і сабак у Гродне.

 

Злоўленых жывёлаў вывозяць на палігон за горад. Хворых забіваюць адразу. Здаровых, калі не знойдзецца гаспадар, праз пяць дзён таксама ўсыпляюць.

 

Пад стварэнне прытулку для бадзялых жывёлах планавалі пераабсталяваць былую стайню Ўпраўлення ўнутраных справаў у Пышках і свінарнік у Панямуні.

 

Ад гэтых варыянтаў па розных прычынах адмовіліся.

 

На працягу мінулага года “Твой стыль” неаднаразова пісаў пра гарадзенку Элу Ласончык, якая даўно дамагаецца стварэнне ў Гродне цывілізаваных умоваў для ўтрымання бадзялых жывёлаў.

 

Звесткі пра колькасць адлоўленых і забітых бадзялых жывёлаў у Гродне ёй давялося здабываць у “Спецаўтагаспадаркі” праз суд.

 

На здымку: так выглядае пункт часовага ўтрымання бадзялых жывёл у Гродне.