Анжаліка Борыс атрымала ўзнагароду
Рашэнне пра ўзнагароду прыняў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Паводле прэс-службы польскага МЗС, такое рашэнне абгрунтавана тым, што спадарыня Борыс, працуючы на пасадзе старшыні Саюза палякаў, не раз дэманстравала мужнасць пры абароне правоў польскай меншасці.
– Анжаліка Борыс многія гады бярэ ўдзел у прапагандзе польскай культуры, гісторыі і традыцый, а таксама добрага імя Польшчы ў Беларусі, – гаворыцца ў паведамленні.
Былы лідар СПБ асабіста атрымала дыплом з рук намесніка міністра замежных справаў Польшчы Яна Баркоўскага.
Анжаліка Борыс пакінула пасаду кіраўніка СПБ у чэрвені 2010 года і зараз не ангажуецца ў справы арганізацыі.
Дыплом, які атрымала Анжаліка Борыс, уручаецца штогод з 1970 года.
Спачатку ім узнагароджвалі палякаў і прадстаўнікоў дыяспары за заслугі перад польскай культурай у свеце.
З 1999 года лаўрэатам можа стаць любая асоба, установа і грамадская арганізацыя, якія бяруць удзел у прасоўванні Польшчы ў свеце ў сферах культуры, палітыкі, навукі і эканомікі.
Фота з сайта: http://pap.pl