Футбольны “Нёман” зрабіў крок да фіналу Кубка Беларусі

|

 

Сустрэчу ў адказ каманды згуляюць 20 сакавіка ў Гродне.

 

У выпадку перамогі па суме двух сустрэч гарадзенцы ўпершыню пасля 1993 г. змогуць згуляць у фінале Кубка Беларусі, а ў выпадку перамогі ў ім – і ў Лізе Еўропы.

 

Віярэл Фрунзэ прыйшоў у “Нёман” гэтай зімой. Нападніку 31 год.

 

Дагэтуль гуляў у чэмпіянатах Малдовы, Расіі, Грэцыі, Казахстана, за нацыянальную зборную Малдовы.

 

Кантракт з Фрунзэ падпісаны да ліпеня 2011 г.

 

У гульні з “Белшынай” нападнік забіў ужо другі свой гол за “Нёман”.

 

Перад гэтым ён вызначыўся і ў сустрэчы з наваполацкім “Нафтанам”.


13 сакавіка. Магілеў. 1/2 фіналу Кубка Беларусі. “Белшына”-“Нёман” 0:1 (Фрунзэ, 14-я хв.)