Беларусы ацэняць працу ЖКХ
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі, сацапытанне будзе праводзіцца з 16 па 20 сакавіка.
Ахвотным выказацца наконт якасці паслуг нашай ЖКХ прапануецца запоўніць анкету, размешчаную на сайце міністэрства.
Жыхарам Гродзенскай вобласці патрэбна будзе даслаць яе на адрас groblisp@mail.grodno.by
У анкеце закранаюцца актуальныя пытанні, звязаныя са сферай ЖКХ: стварэнне таварыстваў уласнікаў, развіцця канкурэнтнага асяроддзя, дзяржаўна-прыватнага партнёрства ды інш.
Нагадаем, што ў апошні час ўзнікла ідэя наогул ліквідаваць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зрабіўшы яго адным з дэпартаментаў Міністэрства архітэктуры.
Фота з сайта http://rus.ruvr.ru/2010/11/24/35523209.html