Гарадзенскія фанаты перастрахоўваюцца “ад правакацый”

|

Такія перасцяражэнні надрукавалі на сваім сайце арганізатары “Зялёна-жоўтага маршу” фанатаў “Нёмана”, якія запланавалі на 20 сакавіка акцыю з нагоды пачатку новага футбольнага сезона.

 

У 14.30 заўзятары футбола плануюць сабрацца на Савецкай плошчы ў рушыць затым са сцягамі ды транспарантамі ў бок стадыёна, дзе ў 16.00 пачнецца паўфінальная гульня Кубка Беларусі, у якой “Нёман” будзе прыймаць бабруйскую “Белшыну”.

 

Уваход на гульню будзе вольным.

>

Апроч таго, арганізатары акцыі заклікаюць яе ўдзельнікаў ўстрымацца ад

“любых интервью и комментариев СМИ. Неверно сформулированный ответ или просто монтаж вырванной из контекста фразы превратит для читателей/слушателей/телезрителей акцию в политическую, хотя даже намёка на это она не имеет.”

 

Такім чынам фанаты збіраюцца засцерагчыся ад таго, каб у СМІ “не з’явіліся артыкулы пра тое, што ў Гродне прайшоў шматлюдны марш апазіцыі”.

 

Метавіта так быў аргументаваны гэты заклік на адным з гарадзенскіх сайтаў .

 

Падобную акцыю гарадзенскія фанаты арганізоўвалі ў лістападзе мінулага года.

 

Тады таксама арганізатары акцыі звярталіся да патэнцыйных удзельнікаў з акцыі з аналагічнымі перасцярогамі.

 

Сведкі той акцыі адзначалі, што сярод яе удзельнікаў былі і тыя, хто выкарыстоўваў падобную на характэрную для фашыстаў форму прывітання.

Пры гэтым спробаў з боку арганізатараў перадаць такіх “правакатараў для далейшага разбіральніцтва праваахоўных ворганаў” заўважана не было.

 

Фота: grodnoultras.com, prosto-free