“Нёман” выйшаў у фінал Кубка Беларусі па футболе

|

20 сакавіка гарадзенцы правялі на сваім полі другую паўфінальную гульню супраць бабруйскай “Белшыны”.

Тыдзень таму каманды гулялі ў Магілёве.

 

Перамогу тады святкавалі гарадзенцы 1:0.

 

У сустрэчы ў адказ галоў не было ўвогуле – 0:0.

 

Апошні раз футбалісты “Нёмана” гулялі ў фінале Кубка Беларусі ў 1993 г.

 

Тады гарадзенская дружына выйграла з лікам 2-1 у рэчыцкага “Ведрыча”.

 

Напярэдадні сённяшняй сустрэчы па вуліцах Гродна прайшоў “Зялёна-жоўты марш” прыхільнікаў “Нёмана”.

 

За галоўнымі футбольнымі падзеямі дня скрозь фотааб’ектыў назіраў Яраслаў Ванюкевіч.