У Гродне адбылася “электронная” субота
Як расказаў суарганізатар і вядучы мерапрыемства Ігар Сонец, Электра- дэнс, або tecktonik з’явіўся ў Беларусі ўсяго 3 гады таму.
А нарадзіўся ён ў Францыі. Менавіта там у 2000 годзе у метро збіраліся маладыя людзі, якія не хацелі быць падобнымі да іншых.
Танец хутка пачаў набіраць папулярнасць у Еўропе і стаў новай маладзёвай субкультурай.
Маладыя беларусы ўжо паказваюць высокае майстэрства выканання электра дэнс.
Нацыянальная сборная па электронных танцах “National Electric Rebelz” заняла 3 месца на чэмпіянаце свету, саступіўшы толькі французам і расейцам.
Чэмпіянат у Гродне стаў ужо трэцім такога кшталту турнірам, праведзеным у нашым горадзе.
…Цяжка было б яшчэ дзе-небудзь убачыць столькі хлапцоў у вузкіх джынсах-бедроўках, у завушніцах і, нават з ружовымі гадзіннікамі.
Незвычайна яркія і стылёвыя, яны прыехалі з Мінску, Баранавічаў, Скідзеля, Краснасельскага, Слоніма, Шчучына выпрабаваць свае таленты ў вялікай танцавальнай бітве па Электра-дэнс.
Суддзі чэмпіянату — адныя з лепшых танцораў гэтага напрамку: чэмпіён Беларусі 2010г. Антон Собрык (Sobrik, Баранавічы), чэмпіён СНД Ўлад Ананьеў (Loony, Масква) і профі Электра-дэнс Вадзім Ліпаўка (DEN, Мінск).
Напачатку вядучы запрасіў гледачоў падысці бліжэй і зрабіць кола.
Атрымаўся своеасаблівы рынг, ў якім і пачало разгортвацца дзеянне.
>
Удзельнікаў выклікалі па парах, якія ў тры падыходы па чарзе паказвалі сваё танцавальнае майстэрства.
Гэта былі сапраўдныя бітвы! Публіка крычала і вішчала ад захаплення.
Пасля батла вядучы лічыў да трох і суддзі паказвалі на таго, хто праходзіць у наступны тур.
У перапынках суддзі самі выходзілі на “рынг”, каб паказаць майстар-клас маладым удзельнікам.
І гледачы, і танцоры пасля кожнага яркага моманта у іх выступе голасна крычалі:УУУУУ!!! УАУУУУ!
Здавалася, што рухі танцораў не падуладныя аніякім законам фізікі.
Перад фіналам музыка стала яшчэ больш гучнай. Пайшла пятая гадзіна спаборніцтва.
Прэтэндэнты на выхад у фінал збіралі апошнія сілы.
У некаторых здавалі нервы: яны спыняліся сярод танца, закрывалі далонямі твар і не маглі ўзгадаць патрэбныя камбінацыі і рухі…
Перамаглі мацнейшыя!
У намінацыі “Навічкі” лепшым стаў Baton (дарэчы, суддзі акрэслілі пачаткоўца як сапраўднага “профі”).
У намінацыі «Юніоры” перамог Максім Баракаў.
У самай прэстыжнай намінацыі “Профі” лепшым быў прызнаны гарадзенец Андрэй Варанцоў.
Фота аўтара