Сцінава дапаможа гродзенскім дзецям

|

У праграме трохдзённага веснавога кірмаша – аукцыён прац дзяцей Прынёмання, выступ калектыву “Карусель” з Гродна, а таксама выстава-кірмаш пальмаў, пісанак ды іншых традыцыйных велікодных вырабаў.

 

Галоўнай мэтай імпрэзы, на думку арганізатараў, з’яўляецца пашырэнне ведаў пра фальклор, традыцыі, звязаныя з Вялікаднем, сустрэча крэсовых палякаў з суайчыннікамі, а таксама матэрыяльная дапамога дзецям Гарадзеншчыны.

 

Сярод арганізатараў свята – Фундацыя дапамогі дзецям Гарадзеншчыны.

 

Акрамя медычнай дапамогі беларускім дзецям і іх бацькам, фундацыя на працягу дзесяці год займаецца культурнай дзейнасцю, арганізуе прыезд дзяцей Гарадзеншчыны  на адпачынак у Польшчу, ладзіць выступы фальклорных калектываў на розных фестывалях, высылае святочныя падарункі для беларускіх дзяцей.

 

Фота з сайта ecologico.ru