Да траўня забаронена веснавое паляванне на вадаплаўных птушак

|

Міністэрства прыродных рэсурсаў часова абараніла ад паляўнічых у асноўным пералётных птушак, якія гэтай парой вяртаюцца з зімоўкі да месцаў гнездавання ў тундру.

У Беларусі яны звычайна спыняюцца на адпачынак.

З беларускіх птушак у спіс трапіла шэрая гусь.

Яна была ў Чырвонай кнізе, але некалькі гадоў таму яе са спісу рэдкіх птушак выкрэслілі.

У выніку, на сёння ў Беларусі засталося ўсяго каля 200-250 пар.

 

Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пракаментаваў пастанову Мінпрыроды:

– Упершыню спынена веснавое палявання на столькіх тэрыторыях.

Гэта вынікі пастаянных зваротаў АПБ і іншых грамадскіх арганізацый.

Але наша асноўная мэта – забарона веснавога палявання ўвогуле.

Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, дзе яно да гэтай пары дазволена, толькі ў нас і ў некаторых раёнах Расіі.

З мінулага году сітуацыя змянілася не ў лепшы бок: паводле новых правілаў палявання ў Нацыянальных парках можна страляць больш відаў птушак і большай колькасцю спосабаў, чым нават у звычайным лесе.

 

Фота шэрай гусі з сайта http://club.foto.ru