“Нёман” не губляе надзеі на перамогу ў чэмпіянаце па хакеі

|

Па выніках першага перыяду ўчарашняй гульні “Нёман” меў перавагу ў адну шайбу: 1:0.

google89d1ca26ffe7c5e2.html

У другім перыядзе рэй вялі госці, ён скончыўся з несуцяшальным для гродзенцаў лікам 1:3.

Апошняя дваццаціхвілінка дазволіла гульцам “Нёмана” зраўняць лік – 3:3.

Гульня скончылася ў другім авертайме. Намаганнямі лепшага гульца матча Д.Дудзіка “Нёман” перамог з лікам 4:3.

 

Наступная сустрэча, зхапланаваная на 30 сакавіка можа стаць апошняй, калі скончыцца перамогай “Юнацтва” – гэтая каманда застаецца лідэрам серыі з лікам 3:1, а серыя сканчаецца пасля чацьвёртай перамогі аднаго з супернікаў.

Калі ж пашанцуе “Нёману”, наступныя гульні запланаваныя на 1 красавіка (Гродна) і 3 красавіка (Мінск).

 

Фота з учарашняй гульні Яраслава Ванюкевіча