У Гродне на штрафстаянку з пачатку года адправілі больш за 300 легкавушак
11 лютага ў Гродзенскім ДАІ створана спецыяльная Служба па эвакуацыі, якая працуе па дамове са спецаўтагаспадаркай.
Спецаўтагаспадарка прадастаўляе тэхніку з дапамогай якой супрацоўнікі ДАІ штодня эвакуююць на штрафстаянкі каля 10 прыпаркаваных з парушэннямі аўтамабіляў.
Як паведаміў “Твайму стылю” начальнік міжрайаддзела ДАІ УВД Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лапацік, аўтамабілі-парушальнікі эвакуююць у асноўным з цэнтра горада.
Звычайна іх знаходзяць нарады ДАІ альбо пільныя мясцовыя жыхары, якім замінаюць пакінутыя абы-дзе машыны.
Машыну змяшчаюць на бліжэйшую з 6 аўтастаянак, з якімі ДАІ заключыла дамову.
Уладальніку транспартнага сродка паведамляюць пра эвакуацыю цягам сутак.
Забраць машыну ўладальнік можа толькі сплаціўшы 35000 за парушэнне правілаў паркоўкі, 84000 – за эвакуацыю і 3000 – за кожныя суткі, якія машына правяла на штрафстаянцы.
Аднак, кажа А.Лапацік, звычайна гродзенскія аўтааматары забіраюць транспартны сродак у той жа дзень.
Фота з сайта http://dai.by