Дзеці будуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна

|

Адпаведнае рашэнне прыняў 28 сакавіка гарадзенскі аблвыканкам. Дарослым жа давядзецца плаціць больш – з дня на дзень падаражае праезд у гарадскім транспарце, а з 3 красавіка на 13% вырастуць кошты на праезд у прыгарадных электрычках.


Да гэтага часу школьнікі ў Гродне бясплатна маглі праехаць толькі ад месца пражывання да месца навучання.

 

У школах кожнаму вучню выпісалі даведку, дзе ўсё гэта было зафіксавана.

 

align=”left” >Дакладных звестак пра новы кошт праезду ў аўтобусах і тралейбусах пакуль няма.

 

У Мінску кошт праезду ў наземным транспарце і метро складзе 850 руб.

 

Ужо зараз у сталічным метро ўведзена абмежаванне на продаж жэтонаў, бо грамадзяне перад падаражаннем узяліся актыўна скупляць іх.

 

Рост коштаў на праезд улады тлумачаць вялізарнымі стратамі, якія маюць транспартныя прадпрыемствы.

 

Усе гэтыя страты кампенсуюцца з бюджэту дзяржавы.

 

Як паведаміла ўчора са спасылкай на «Гроднааблаўтатранс» газета “Гродзенская праўда” сабекошт праезду ў гарадскім транспарце складае сёння 989 руб.