З зебрай праз дарогу
У Дзень смеху на дарогі абласнога цэнтра выйдуць Юныя інспектары руху з акцыяй “ А Нам не да жартаў”.
Юнакі і дзяўчаты перапрануцца ў касцюмы зебраў і будуць пераводзіць праз дарогу малых пешаходаў.
Частка юных інсектароў будзе загрыміравана пад ахвяраў ДТЗ, астатнія выставяць уздоўж ходніка плакаты, прысвечаныя праблеме дзіцячага траўматызму на дарогах.
Месцам акцыі абрана вуліца Савецкіх Пагранічнікаў, дзе знаходзіцца адзін з ажыўленых пешаходных пераходаў абласнога цэнтра.
Як распавёў Яўген Дудко, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ, праблема дзіцячага траўматызму на сённяшні дзень вельмі актуальна.
За мінулы год у Гродзенскай вобласці адбылося каля 80 дарожна – транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у выніку чаго загінулі трое, а 74 атрымалі траўмы.
У гэтым годзе ужо 12 дзяцей сталі ахвярамі ДТЗ.
Акцыя арганізавана з удзелам Дзяржаўтаінспекцыі і вучняў СШ №12 – лепшага атрада ЮІР Гродзенскай вобласці.
Фота з сайта instranet.ru