Кіроўца аўтобуса ехаў праз мяжу па пашпарце манашкі
Пасля праходжання пашпартнага кантролю на беларускай мяжы кіроўца аўтобуса атрымаў ад памежніка пашпарты ды раздаў іх тром наяўным у салоне пасажырам, сярод якіх была і манашка-грамадзянка Літвы.
Па вяртанні з Гродна ў Каўнас кіроўца спакойна дастаў пашпарт і працягнуў беларускаму памежніку.
У таго аж вочы на лэб палезлі – у дакуменце быў фотаздымак жанчыны!
Аказалася, што кіроўца пасля пашпартнага кантролю свой пашпарт выпадкова аддаў манашцы, а яе дакумент забраў сабе.
Жанчына таксама не заўважыла падмену дакументаў.
У выніку аўтобус на некалькі гадзін “завіс” на мяжы, а яго пасажыры пайшлі праз мяжу пешкі!
Небарака-кіроўца мусіў шукаць манашку, каб забраць у яе свой пашпарт.
Знайсці яе атрымалася ў адным з гарадзенскіх касцёлаў.
Толькі пасля гэтага грамадзянін Літвы змог вярнуцца на Радзіму.