Алесю Кіркевічу прад’яўлена абвінавачанне
Паводле інфармацыі МУС, следства ўстанавіла, што дзеянні Кіркевіча, “выразившиеся в уничтожении имущества и насилии над личностью, были направлены на проникновение в Дом Правительства – административное здание государственного учреждения «Главное хозяйственное управление» Управления делами Президента Республики Беларусь”.
На думку следства, віна Алеся Кіркевіча цалкам даказаная.
Зараз Кіркевіч і яго адвакат будуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, якая затым будзе перададзена ў суд.
Алесь Кіркевіч быў затрыманы ў Гродне 28 студзеня і адвезены ў следчы ізалятар КДБ у Мінску.
Да гэтага намеснік старшыні гарадзенскага Маладога фронту і яго жонка Надзея Крапівіна ўжо адсядзелі па некалькі сутак за ўдзел у Плошчы 19 снежня.
Паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу Кіркевічу пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.