Махляры прадаюць беларусам скрадзеныя машыны
1 красавіка, як паведамляе http://ru.delfi.lt, памежнікі затрымалі беларусаў, якія набылі ў Літве угнаныя ў Францыі і Аўстрыі машыны і спрабавалі вярнуцца на іх у Беларусь.
Памежнікі Друскінінкайскай заставы затрымалі Audi A6 з бельгійскімі нумарамі.
Аўтамабілем 2007 года вытворчасці кіраваў 24-гадовы беларус, які набыў яе ў Літве.
Высветлілася, што машына была скрадзеная ў Францыі. Падмануты беларус вярнуўся дамоў з пустымі рукамі, а Audi A6 засталася на заставе.
У гэты дзень страціў машыну яшчэ адзін беларус, які набыў у Літве Renault Megane 2002 года вытворчасці з італьянскімі нумарамі. Памежнікі спраўдзілі дакументы, і высветлілі, што машына была скрадзеная ў Аўстрыі яшчэ ў снежні 2006 года. Гэтае аўто таксама засталося на мяжы.
Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 57 скрадзеных машын, якія грамадзяне Беларусі набывалі ў махляроў.
Яшчэ адзін від махлярства – стварэнне фірм-аднадневак па продажы машын праз інтэрнэт.
Апошнім часам два гродзенца і жыхар Ліды павяліся на прапанову набыць аўто па заніжаным кошце. Звязаўшыся з “прадаўцамі” праз электронную пошту, яны перавялі на рахунак махляроў задатак, аднак чаканых машын так і не пабачылі.
Зразумеўшы, што трапіліся на вуду злачынцаў, пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.