Як мы ставімся да… усіх
Ці існуе рэальная праблема расізму ў нашай краіне і як беларусы ставяцца да людзей іншай расы «Твой стыль» вырашыў спытаць у гарадзенцаў і прыежджых іншаземцаў.
Як ставяцца да вас беларусы? Ці сустракаліся вы з дыскрымінацыяй?
Анушан, Шры-Ланка
– Такіх выпадкаў няшмат, толькі аднойчы на мяне напалі каля крамы на Фартах, патрабавалі грошы, але міліцыя паспела своечасова.
А так, у цэлым ў Гродна да нас ставяцца добра.
Мае сябры са Шры-Ланкі, якія зараз вучацца ў Менску і Віцебску, расказваюць, што яны заўсёды ходзяць па горадзе групкамі, а пасля дзесяці гадзін вечара зусім не з’яўляюцца на вуліцы.
Эморыен, Шры-Ланка
– Мяне аднойчы абазвалі малпай. У той час я яшчэ не ведаў рускай мовы, але запомніў гэтае слова.
Прыйшоў да сябра, і ен пераклаў мне яго.
Я быў вельмі пакрыўджаны.
Я ж не малпа зусім.
Я такі ж чалавек, як і вы.
Эске (без фота) , Нігерыя
– У Гродна шмат расістаў, я лічу. Нягледзячы на тое, што я тут толькі другі год, на мяне неаднойчы нападалі, адбіралі грошы, лезлі да мяне біцца, толькі таму, што я чорны.
Што казаць ужо пра розныя крыўдныя словы у мой адрас?
align=”left” >Амбіга, Шры-Ланка
– Не, мяне ніхто не крыўдзіў, у бойкі я не трапляла.
Напэўна, у гэтым плане дзяўчатам тут лягчэй.
І я чула, што некаторым беларускім хлопцам падабаюцца дзяўчаты з экзатычнай знешнасцю.
Пол, Шры-Ланка
– Амаль што кожны дзень можна пачуць нейкую абразу, «чорны» і «малпа» з іх самыя бяскрыўдныя.
Але я ужо ведаю, што лепш на іх ніяк не рэагаваць, бо гэта карацейшы шлях да праблем.
Нават калі выхаджу паліць на вуліцу, і хтосьці пытае цыгарэту, заўсёды дзялюся.
Як вы ставіцеся да людзей іншай расы? Такое пытанне мы задалі гарадзенцам.
Віктар
– Я стаўлюся да іх абсалютна спакойна.
Для мяне існаванне іншых рас, гэта як існаванне іншых групаў крыві.
Зразумела, што ў іх іншы менталітэт, іншыя паводзіны.
Мы можам не разумець некаторыя іх учынкі, бо мы людзі розных культур. І гэтая розніца не павінна выклікаць негатыў.
Настасся
– У нашым універсітэце навучаецца шмат іншаземных студэнтаў, сярод якіх ёсць і негры.
Мае стаўленне было б добрым, калі б яны не прыставалі і не навязваліся да дзяўчат.
Магчыма там, адкуль яны прыехалі, гэта і лічыцца нормай, але зараз яны ў іншай краіне, і такія паводзіны я лічу недазволенным.
Мікіта (фатаграфавацца не пагадзіўся)
– Я магу ўпэўнена сказаць, што я расіст. І мне вельмі не падабаецца, што з кожным годам іншаземцаў становіцца ўсе больш, і тое, як нахабна яны паводзяць сябе ў маёй краіне.
Настасся
– Я да іх ніяк не стаўлюся, ці проста стараюся не заўважаць.
Але сярод маіх знаёмых шмат тых, хто ставіцца негатыўна.
І ў некаторых выпадках гэта апраўдана.
Кацярына
– Я не лічу сябе расісткай, але калі бачу неграў ці індусаў, у мяне ўзнікаюць непрыемныя пачуцці.
На мой погляд, яны зусім не прыгожыя.
Я разумею, што яны такія ж людзі, як і мы, але неяк кантактаваць з імі не магу.
Не ўяўляю, як могуць нашы беларускія дзяўчыны з імі сустракацца.
Ад рэдакцыі:
Як бачым, беларусам, якія так любяць казаць пра сваю талерантнасць, гэтай самай талерантнасці часта не хапае.
Асабліва крыўдна, што неталерантныя, а часам і адкрыта расісцкія настроі сустракаюцца і сярод моладзі нашага горада, які на працягу многіх стагоддзяў быў месцам мірнага суіснавання розных народаў, культур і рэлігій.
Ілюстрацыя http://www.etuc.org