Падпаліла траву – згарэла сама
Трагедыя здарылася ў вёсцы Бахматы.
Жынчына-інвалід згрэбла сухую траву каля хаты і спаліла яе.
Непрыбраную леташнюю траву каля пуні пенсіянерка вырашыла проста падпаліць. З-за моцнага ветру полымя імкліва распаўсюдзілася па падворку.
Жанчына-інвалід не паспела адбегчы і апынулася ў эпіцэнтры пажара.
Выратаваць яе не ўдалося.
Супрацоўнікі МНС неаднаразова папярэджвалі пра забарону выпальвання сухой травы.
Гэта небяспечна не толькі для прыроды, але і для чалавека.
Штогадова вясной выратавальнікі змагаюцца з пажарамі, якія здараюцца з-за палаў і распальвання вогнішчаў.
Паводле http://mchs.grodno.by