Фэст экскурсаводаў у Гродне

|

Субота, 16 красавіка:

13.00 – Экскурсія на старыя праваслаўныя могілкі.

Месца сустрэчы: каля брамы ўваходу на могілкі з боку Скідзельскага рынку. Экскурсавод Ігар Ламека.

15.00 Экскурсія на старыя каталіцкія могілкі.

Месца сустрэчы: каля брамы ўваходу на могілкі. Экскурсавод Сяргей Раманаў.

18.00 – экскурсія ў лютэранскую кірху.

Месца сустрэчы: каля ўваходу ў кірху.

 

У канцы экскурсіі ўсе жадаючыя запрашаюцца на дабрачынны акустычны канцэрт гродзенскіх бардаў, які будзе адбывацца ў кірсе (уваход вольны).

Нядзеля, 17 красавіка

12.00 – Экскурсія “Кіна-тэатральны Гродна”.

Месца сустрэчы: каля Драматычнага тэатру.

Экскурсаводы Таццяна Касатая і Таццяна Казак.

15.00 – Экскурсія “Гарадзенскі трохукутнік”: Экскурсія будзе складацца з успамінаў В. Быкава, А. Карпюка і Б. Клейна, якія сышліся менавіта ў Гародні, утварыўшы своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі – “Гродзенскі трохкутнік”.

У розны час з гэтым асяродкам кантактавалі, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі.

Прадстаўнікоў гэтага клуба можна назваць класічнымі “шасцідзесятнікамі”.

Яны ўвасаблялі базавыя рысы “шасцідзесятніцтва” – субкультуры савецкай інтэлігенцыі, што ахоплівала пакаленне, якое пераважна нарадзілася ў 1920-1930-я гг.

Падчас экскурсіі Вы наведаеце музей Васіля Быкава, які быў створаны ў 2003 г. грамадскай арганізацыяй ветэранаў.

Экскурсавод Таццяна Касатая.