У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста
Заняткі пройдуць 28-29 мая.
У праграме:
– Гісторыя экалагічнага руху (Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі)
– Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй, заняткі на прыродзе
– Біярэгіяналізм. Мы нарадзіліся тут
– Права на навакольнае асяроддзе. Мастацтва выжывання
– Змена клімату. Нязручная праўда.
– Што такое ўстойлівае развіццё. Думаем глабальна, дзейнічаем лакальна.
– Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць самастойна? Дзеля чаго і з кім аб’ядноўвацца?
– Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста.
Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у тыднёвым трэнінгу другога ўзроўню на прыродзе.
Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету і да 22 мая адправіць яе на эл.адрас school.meister2010@gmail.com.
На фота: Адзін з трэнінгаў Школы экалагічнага актывіста.
Фота з групы Школы экалагічнага актывіста ў кантакце: http://vkontakte.ru/club17527332
2009 год