З’явіўся новы аўтобус з Гродна да Друскенікаў
Як паведамілі “Твайму стылю” ў адміністрацыі гарадзенскага аўтавакзалу, даехаць на ім у Друскенікі з Гродна можна будзе ў сераду і нядзелю.
Аўтобус будзе адпраўляцца з Гродна ў 4.40 раніцы. Кошт квітка – 11 930 руб.
На Мінск аўтобус будзе адпраўляцца з Гродна па аўторках і суботах у 19.15. Квіток будзе каштаваць 44 800 руб.
З Мінска на Гродна аўтобус адпраўляецца ў 23.55.
– Мы спадзяемся, што гэты маршрут зацікавіць беларусаў, якія любяць адпачываць у санаторыях Друскенікаў.
Гэты курорт прыцягвае ўсё больш адпачываючых, таму трэба прапанаваць ім больш магчымасцяў даезду сюды – цытуе словы прадстаўніка Kautra Гінтаўтаса Пакусаса агенцтва DELFI.
На здымку: від курортнай часткі Друскенікаў з вышыні
Фота: DELFI