СПБ заклікае падпісацца пад паручальніцтвам за Пачобута

|

Як распавёў Мечыслаў Яскевіч, старшыня Гродзенскай арганізацыі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, акцыя па зборы подпісаў пачалася ўчора.

 

Свае подпісы пад паручальніцвам паставілі ўжо больш за 100 чалавек. Такім чынам яны выказалі асабістую салідарнасць з журналістам.

 

Сабраныя подпісы будуць перададзеныя ў пракуратуру з просьбай змяніць Пачобуту меру стрымання.

 

Мечаслаў Яскевіч падкрэслівае, што працэдура вызвалення праз паручальніцтва прадугледжаная беларускім заканадаўствам.

 

Нагадаем, што супраць журналіста заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).

 

Журналіста затрымалі 6 красавіка ўвечары і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС Гродна пасля таго, як ён спрабаваў выехаць з Гродна ў Мінск.

 

Пасля Андрэю Пачобуту быў падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

 

Цяпер журналіст знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

 

Фота з сайта svaboda.org