Гродзенскім аэрапортам зацікавіліся кітайцы

|

Кампанія зацікавілася інвестыцыйным праектам па будаўніцтве транспартна-лагістычнага цэнтра на тэрыторыі аэрапорта Гродна.

Праект ацэньваецца ў 30 мільёнаў долараў.

Ён прадугледжвае будаўніцтва міжнароднага транспартна-лагістычнага цэнтра, які забяспечыць абслугоўванне працэса дастаўкі, мытнага афармлення і апрацоўкі паветраных, чыгуначных і аўтамабільных грузаў, а таксама будаўніцтва транспартных стаянак, станцыі тэхнічнага абслугоўвання, гасцініцы і г.д.

 

У “Гроднаінвесце”  зарэгістраваны ўжо 3 прадпрыемствы па стварэнні транспартна-лагістычных цэнтраў: на плошчы паміж станцыяй “Ласосна” і Гродна Хімвалакно і ў раёне станцыі “Аульс”.

 

Паводле БелТА

Фота гродзенскага аэрапорта з сайта http://www.kventz.ru