“Цукровы шторм” перамог “Лагішынскіх ваўкоў”

|

16 красавіка стартаваў чэмпіянат Беларусі па бейсболу. На старце турніра скідзельскі “Цукровы шторм” двойчы перамог “Лагішынскіх ваўкоў”.


На самым пачатку гульні скідзельцы выйшлі наперад і ўтрымлівалі лідэрства на працягу ўсёй гульні, не пакінуўшы сваім супернікам шансаў на перамогу.

 

Вынік сустрэ пракаментаваў “Твайму стылю” філдэр “Цукровага шторму” Уладзімір Крэк:


– “Лагішынскім ваўкам” не хапае досьведу.


Практыкі ўдзелу ў спаборніцвах у іх менш, чым у нашай каманды.


Усё ж такі мы з’яўляемся ўладальнікамі Кубку Беларусі 2010 года і фіналістамі мінулагодняга чэмпіянату краіны.


Мы саступілі тады “Брэсцкім зубрам”. Што да “Лагішынскіх ваўкоў”, то за апошніх 3 гады яны не ўздымаліся вышэй шостага месца ў турнірнай табліцы.


Разам з тым, “ваўкі” – годныя супернікі”.

 

Скідзельцы перамаглі супернікаў з лікам 10-3 і 8-5 адпаведна.

 

Гульні першага кругу працягнуцца для “Цукровага шторму” матчамі з “Брэцкімі зубрамі”, якія пройдуць 23-24 красавіка ў Брэсце.  

 

Як і летась, удзел у чэмпіянаце краіны бяруць 6 каманд вышэйшай лігі:” Брэцкія зубры”,  “Цукровы шторм” (Скідзель), “Мінск”, “Брэстскія зубры -2” (Брэст),  “Лагішынскія ваўкі” (Лагішын),  “Магілёўскія львы” (Магілёў).

 

Фота аўтара