Польскія раварысты далучацца да гродзенскай “Крытычнай масы”

|

29 красавіка, прыехаўшы ў Гродна цягніком, польскія раварысты возьмуць удзел у “Крытычнай масе”, якая традыцыйна ладзіцца ў апошнюю пятніцу месяца.

 

На наступны дзень у праграме гасцей – вандроўка на Аўгустоўскі канал.

 

Завершыцца візіт польскіх раварыстаў 3 мая ў Белавежы.

 

Сябры клуба “Эскапада” наведаюць Беларусь у чацьвёрты раз. Папярэднія вандроўкі ладзіліся летась у Белавежскую пушчу супольна брэсцкім клубам “КалаБОК”.

 

Як паведамілі “Твайму стылю” ў клубе, у транспамежнай вандроўцы на роварах да пастаянных удзельнікаў – дзяцей, студэнтаў, пенсіянераў –  далучыцца  віцэ-прэзідэнт Беластоку Аляксандр Сосна.

 

“Эскапада” спадзяецца завязаць сяброўскія сувязі з гродзенскімі раварыстамі і часцей прыязджаць у Беларусь.

 

Фота з сайта http://www.eskapada.podlasie.pl