“Студэнцкая вясна” завітала ў гарадзенскі медуніверсітэт
У гэтым годзе першы адборчы тур фестывалю прайшоў у Гарадзенскім медыцынскім універсітэце 20 красавіка.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел больш за 20 калектываў.
Нягледзячы на цяжкасці навучання і адсутнасць вольнага часу, студэнтам-медыкам было што паказаць.
>
Яркія танцавальныя нумары, вяселыя юмарыстычныя сцэнкі, захапляючыя музычныя і вакальныя нумары не пакінулі абыякавымі нікога.
Журы конкурсу адзначыла некалькі калектываў.
Сярод іх фіналісты мінулага году – хор “Зараніца”, танцавальны калектыў “Alma Dea”, вакальная група “Ваганты”.
Канчатковыя вынікі будуць вядомыя толькі 26 красавіка.
Фіналісты конкурсу змогуць узяць удзел ў гарадскім канцэрце 9 мая на Савецкай плошчы.
Фота аўтара