На велікодным кірмашы гарадзенцы прадэгустуюць стравы з сажалкавай рыбы

|

На кірмашы сваю прадукцыю ў шырокім асартыменце прадстаўляюць 18 буйных і каля 30 дробных прадпрыемстваў вобласці, а таксама сельгаспрадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі, народныя майстры.

 

У адным месцы і па мінімальных коштах гарадзенцы могуць набыць кулінарную прадукцыю, паўфабрыкаты, цеста для выпечкі, разнастайныя мясныя і рыбныя рулеты для хатняга запякання, свежую рыбу і гародніну, саджанцы дрэў і іншае.

 

Сярод іншай прадукцыі тут можна набыць і святочную выпечку. Самыя маленькія кулічы – вагой 60 грамаў будуць каштаваць каля 900 рублёў. Самыя вялікія – у 700 г – у раёне сямі з паловай тысяч.

 

Акрамя таго, галоўныя гарадскія хлебапёкі прапануюць торты з упрыгожаннем на велікодныя матывы.

 

У сувязі з пастом падчас кірмашу не чакаецца забаўляльнай праграмы. Аднак, каб зрабіць гандаль больш відовішчным, на плошчы вырашана размясціць басейн з жывой рыбай.

 

Прыемнай неспадзянкай для гарадзенцаў, якія наведаюць кірмаш, будзе дэгустацыя сажалкавай рыбы, прыгатаванай рознымі спосабамі.

Фота з сайта origin.svaboda.org