Беларускі вечар у Гродне. Дзве імпрэзы для розуму і сэрца

|

Сустрэча ў чацьвер пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

18.30 – прэзентацыя інтэрнэт- бібліятэкі Kamunikat.orgзбора літаратуры, недаступнага ў традыцыйных бібліятэках.

Па адрасе www.kamunikat.org знаходзяцца багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

Апрача кнігаў на паліцы бібліятэкі штораз часцей трапляюць гукавыя запісы.

Пра ўсё гэта падчас прэзентацыі распавядуць стваральнікі  ўнікальнай бібліятэкі – Яраслаў Іванюк і Наталля Герасімюк.

19.30 – творчая сустрэча з бардам Алесем Камоцкім і прэзентацыя яго новага альбома “Вяровіца”.

Музычны эксперт Сяргей Будкін у рэцэнзіі для партала BUDZMA.ORG назваў “Вяровіцу” самым светлым альбомам году ў беларускай музыцы:

“Гэта той выпадак, калі наклад дыска выканаўцы мусіць налічваць ня тысячу асобнікаў, а болей у дзясяткі разоў, каб прадаваўся ён паўсюдна — у гіпэрмаркетах і храмах.

Гэта ня проста хрысьціянскія песьні, гэта ўзор сьпяванай паэзіі, зробленай з густам, майстэрствам і душой.

Камоцкага да ўсяго адрозьнівае рэдкі для нашых краёў падыход да аздабленьня свайго прадукту — у капэрціну акром дыска ўкладзена кніга са здымкамі амэрыканскага дыплямата Джона Кунстадтэра, які настолькі палюбіў  Беларусь, што вывучыў мову, зачараваўся творамі Караткевіча і зрабіў фотасэрыю, прысьвечаную нашым рэлігійным сьвятам”.

Паводле ruh_u_hrodna.livejournal.com