У Гродне праходзіць Еўрапейскі тыдзень імунізацыі

|

 

Тыдзень імунізацыі пад лозунгам “Сумесная ахова ад агульных пагрозаў” праходзіць з 24 красавіка па 1 траўня.

 

Мэта акцыі – павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб пазітыўнай ролі прафілактычных прышчэпак, фарміраванне даверлівага стаўлення да імунізацыі.

 

Акцыя ініцыявана Еўрапейскім рэгіянальным бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і праходзіць у 35 краінах свету.

 

Кансультацыю па пытаннях імунапрафілактыкі інфекцыйных захворванняў можна атрымаць у аддзеле эпідэміялогіі Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па тэл. 72-24-41.

 

На сённяшні дзень ў краіне прадугледжана планавая імунізацыя супраць дзевяці інфекцый: коклюшу, дыфтэрыі, слупняку, адру, краснухі, эпідэмічнага паратыту, туберкулёзу, поліяміэліту і віруснага гепатыту B.

 

Медыкі падкрэсліваюць важнасць імунапрафілактыкі, сцвярджаючы, што вакцынацыя ратуе жыцці людзей ва ўсім свеце.

 

У Беларусі за апошнія 50 гадоў дзякуючы прышчэпкам папярэджана больш як 3 млн. выпадкаў адзёру, а захворванне на краснуху за апошнія 10 гадоў скараціліся больш чым у 20 тыс. разоў.

 

Фота з сайта tlt.ru