Аўтар казак у “Тваім стылі” стварыў першы аўтарскі мультфільм
У мультфільме, створаным гарадзенцам Ігарам Кузьмінічам, лёгка пазнаюцца краявіды Гродна – Фарны касцёл, Савецкая плошча.
Ад пачатку існавання нашага інтэрнэт-радыё Ігар вёў на ім рубрыку “Казкі жыцця”.
Некаторыя з казак, якія ўвайшлі ў выдадзеную Ігарам паўгады таму аўдыёкнігу “Казкі жыцця Мікіткі і Данілка”, першымі ў свой час пачулі менавіта слухачы “Твайго стылю”.
Цяпер надыйшла чарга і мультфільмаў.