У Гродне не спадае валютны ажыятаж

|

У абед у суботу ў такім спісе было некалькі дзесяткаў асобаў.

 

Спісы рэгулярна спраўджвае спрытная цётка.  Хто ў час не “адзначыцца” – становіцца ў канец чаргі.

 

У чарзе пераважаюць жанчыны пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту.

 

У пагоні за валютай у Гродне не толькі прафесійныя валютчыкі. Камусьці даляры патрэбныя для аплаты за кватэру, хтосьці збірае еўры на паездку ў Еўропу і г.д.

 

З рук даляры можна збыць нават за 4000 руб. пры афіцыйным курсе Нацбанка 3013.

 

На здымку: чарга ля абменнага пункту Нацбанка ў Гродне паўтары месяцы таму. Сітуацыя на валютным рынку да лепшага не змянілася дагэтуль.

 

Фота S13