Вікторыя Бальцэр: лягчэй гаварыць целам, чым словамі
У танцы, як і ў мастацтве ўвогуле, цяпер у модзе абстракцыя. Тэатр танца – яскравае таму сведчанне. Прыёмы драматычнага театра, уласна танца і імправізацыі – і, як вынік, глядач бачыць праз прызму свайго ўнутранага свету тое, что сам хоча ўбачыць, адчувае тое, што яму неабходна адчуць у дадзены момант.
Музыка, святло, адсутнасць словаў, энергетыка выканаўцаў, і , канечне, сам танец – і Вы ўзносіцеся ў іншы свет – свет непадробленых пачуццяў і эмоцый, прыроднай прыгажосці, унутранных перажыванняў.
align=”left” >У гасцёх у “Твайго стылю” – танцоўшчыца танц-тэатру “Галерэя” Вікторыя Бальцэр (на здымку).
– Як даўно даўно танцуеце ў танц-тэатры “Галерэя”?
– З самага яго заснавання. Мне пашанцавала, што я сюды трапіла. Я спрабавала працаваць у розных тэатрах, але найбольш мне падабаецца, як працуе Аляксандр Цебянькоў (кіраўнік танц-тэатра). Ён стварае вельмі цікавыя работы.
– Што для Вас танец?
– Магчымасць выказацца. Я адчуваю, што мне лягчэй гаварыць целам, чым словамі.
– Што, на Вашу думку, важней – тэхніка выканання альбо эмоцыя ў танцы?
– І тое, і другое. Гэта як правая і левая рука.
– Якую ролю іграе натхненне ў Вашай працы?
– Вельмі важную. Гэта не пусты гук, хоць слова і заношанае. Гэта імгненне, іскра, гэта непаўторна. Бывае, толькі пачнеш думаць, а ўжо прыдумаў неабходны момант, а бывае, доўга думаеш над чымсьці, а яно прыходзіць неўзабаве.
– Вы згодны з выказваннем “Працуйце, а натхненне прыйдзе само”?
– Вядома. Але гэта не адзначае, што кожны, хто працуе, да таго яно прыходзіць. Для чалавека творчага, які сапраўды здольны на адкрыцці па ўзроўню інтэлекта, тэхнікі, па ўнутраным стане, хто гатовы займацца мастацтвам сур’ёзна, гэты закон працуе.
– “Галерэя” выступае ў Гродне?
– Безумоўна, і шмат, і даўно. Мы сутыкаемся з няведаннем аб нас і моцна здзіўляемся, што кожны раз сустракаюцца людзі, якія пра нас не чулі. У Гродне мы выступаем прыкладна 2 разы на год.
Так мала, таму што ў Гродзенскім драмтэатры мы абмежаваны ў часе. У першую чаргу на сцэне праходзяць спектаклі ўласна драмтэатра, у другую – арэндныя спектаклі, з якімі прыязджаюць нашыя госці, а ўжо мы толькі пасля таго, як вызваляецца сцэна. Аднак мы шмат ездім за мяжу па запрашэнням, удзельнічаем у фестывалях.
– У Вас ёсць дэвіз у жыцці?
– Дэвізы я не вельмі люблю. Унутранае крэда ў мяне – быць натуральнай.
– У танцы альбо ў жыцці?
– У танцы, у жыцці не заўсёды ёсць магчымасць. А вось у танцы ты павінен быць натуральным.
– Што галоўнае ў танцы?
– Галоўнае – глыбіня.
– Глыбіня чаго?
– Глыбіня пачуцця танцоўшчыка, яго стану і тое, як ён можа гэта перадаць. Яго эмацыянальная сіла, харызма. Калі танцуе сапраўдны танцор, сапраўдны артыст, гэта заўсёды будзе глыбока.
– Наколькі для Вас важна, як ацанілі спектакль гледачы?
– Я выхожу на сцэну і існую на ёй такая, якая я ёсць, хто са мною – я радая, хто без мяне – тады мы паасобку. Часам пасля спектакля мы абмяркоўваем яго з гледачамі. Яны выказваюць сваё меркаванне, сваё бачанне. Спектаклі ў стылі “мадэрн” шматгранныя, іх можна тлумачыць па-рознаму. Кожны бачыць сваё ў гэтым, і чамусьці людзі пачынаюць сумнявацца, ці правільна, што яны бачаць вость так, можа, трэба інакш.
Мы ўвесь час не можам з гэтым пагадзіцца. Як чалавек разумее, так яно і ёсць, гэта самае галоўнае.
Ніхто не павінен нікому тлумачыць, раскладваць альбо змяняць яго пункт гледжання. Самае галоўнае тое, што сам чалавек у гэтым убачыў і адчуў, гэта самае каштоўнае. Гэта як музыку слухаць – усялякія словы становяцца фальшывымі, калі ты пачынаеш тлумачыць такія рэчы, як музыка і танец.
– Якія ў “Галерэі” планы на будучае?
– Я думаю, мы ўсё ж такі здзейснім нашую мару адзін вечар на месяц даваць танцавальны ў Гродзенскім драмтэатры.
Такая ж ідэя была ў нашай калегі з Гомельскага маладзёжнага тэатра Іны Асламавай, і её ўдалося яе рэалізаваць.
Мы ў нашым тэатры працуем над гэтым, але пакуль гэта толькі спроба, пакуль мы толькі выязджаем адсюль.
Увесь час, што я гутарыла з Вікторыяй, ад яе сыходзіла такая моцная пазітыўная энергетыка, якую проста немагчыма было не адчуць. Яе вочы блішчалі, і на маё пытанне, чаму так адбываецца, яна адказала проста:
– Пра мастацтва я спакойна не магу гаварыць. Я лічу, што гэта вызваленне ў жыцці!
Фота (апроч верхняга) з асабістага архіву Вікторыі Бальцэр.
Відэа аўтара