Як Гродна змяніў жыццё хлопца з Таронта

Бо, па-першае, вучыцца там вельмі дорага, а па-другое – ажно 8 гадоў». Так пачалося маё знаёмства з Майклам Хаслерам з Таронта…

 

…які ў Гродна адкрыў у сабе новыя таленты і вырашыў змяніць жыццё.

 

 

– Як табе горад? Цяжка было адаптавацца да краіны, мовы?

– Гродна мне вельмі падабаецца. Ціхі і спакойны. А вось з мовай было цяжка, не гледзячы на тое, што мае бацькі з Расіі. Мая сям’я пераехала ў Канаду, калі мне было 4 гады. Там мы размаўляем толькі па-ангельску. Рускай мовы я амаль што не ведаў. Спачатку тут быў са мной бацька, але хутка я пазнаёміўся з іншымі іншаземнымі студэнтамі, якія дапамагалі мне адаптавацца.

 

– Падабалася табе вучыцца ў медуніверсітэце?

– На першым курсе падабалася, не гледзячы на цяжкасці, але на другім я зразумеў, што гэта зусім не тое, чым я хацеў бы займацца ў жыцці. Звязана гэта было з тым, што я стаў удзельнічаць у розных універсітэцкіх канцэртах. Я пачаў чытаць рэп, танцаваць. Потым да мяне далучыліся сябры. Нас запрашалі ў розныя клубы, на канцэрты… Выступы і падрыхтоўка да іх сталі займаць шмат часу. З вучобай станавілася ўсе складаней. І зараз я дакладна не ведаю – ці буду займацца музыкай, ці вучыцца далей.

 

– А як ты даведаўся пра свае новые таленты ўжо тут, у Беларусі?

– Дома я слухаў музыку, якую слухалі мае бацькі. У асноўным – класіку. Іншых напрамкаў музыкі я не ведаў увогуле. Але аднойчы мой сябар даў паслухаць песні рэп-спявака Эмінэма. Я быў вельмі ўражаны. Мне захацелася таксама паспрабаваць. На перапынках ў школе мы з сябрамі сталі збірацца ў круг і чыталі рэп. Для сябе… І толькі тут, у Беларусі, я ў першыню выступаў адзін на вялікай сцэне. А вось танцаваць я ніколі не вучыўся. Я проста станаўлюся перад люстэркам і працую.

>

– На здымку ты з сямьёй, толькі бацька, відаць на працы… А як да тваіх выступаў ставяцца бацькі?

– Мае бацькі вельмі засмучаны, бо ім прыходзілася доўга працаваць, каб плаціць за мае навучанне. На самой справе жыць ў Канадзе не так лёгка, як можа некаму падацца. У Таронта мы жывем ў крымінальным раёне, дзе шмат эмігрантаў. Маім бацькам было вельмі складана, асабліва ў першы час. Спачатку яны амаль што не ведалі ангельскай мовы, а трэба было шукаць добрую працу, каб сям’і было на што жыць. Таму я разумею, што мае бацькі хацелі, каб у мяне была добрая надзейная праца, хацелі, каб я добра вучыўся, стаў доктарам і быў прыкладам для малодшых сястры і брата.

 

– На якой мове твае песні і пра што ты спяваеш?

– Песні на ангельскай мове, але мару стаць папулярным ў Расіі, таму прыпевы пішу на рускай мове, каб сэнс быў зразумелы ўсім. Тэматыка песен розная, імкнуся, каб яны падыходзілі пад розны настрой.

– Што ў цябе за стыль адзення?

– Мне вельмі падабаецца, як выглядае Джасьцін Цімберлэйк. Яго стыль адзення я капіюю. Акрамя таго, што гэта вельмі прыгожа, гэта яшчэ і камфортна. Ён сумяшчае дзелавы касцюм з красоўкамі, што мне вельмі падабаецца.

 


Michael Hassler – She Loves Me Not MP3 by t-styl

 

– Чым ты займаешся зараз? Якія планы на будучыню?

– Зараз я працую над сольным альбомам. Пішу песні, запісваю іх ў студыі. Спадзяюся, што альбом будзе гатовы праз два месяцы, і я змагу сустрэцца з прадзюсерам у Маскве. Гэтай сустрэчы я вельмі чакаю, бо калі адказ прадзюсера будзе адмоўным, мне прыйдзецца вярнуцца ў медуніверсітэт. Галоўнае, што цяпер я ведаю, хто я. І я вельмі ўдзячны ўсім тым абставінам, па якіх я апынуўся тут.