У гродзенскіх памежнікаў з’явіліся службовыя коні
Эксперымент працягнецца 2 гады.
Яго мэта- азнаямленне з лепшымі міжнароднымі практыкамі і вопытам.
Рашэнне аб адраджэнні традыцыі патрулявання мяжы на конях было прынята ў пачатку года.
Падчас эксперымента, у якім удзельнічаюць па адной заставе Гродзенскай памежнай групы і Полацкага памежнага атрада, будуць улічвацца эканамічная мэтазгоднасць і канкрэтныя вынікі прымянення конных патрулёў у ахове мяжы, а таксама водгукі саміх памежнікаў.
Паводле http://gpk.gov.by