Аматара дамскіх сумачак затрымалі ў Гродне

Хлопец быў нападпітку і цяпер сцвярджае, што не памятае ні сваіх учынкаў, ні іх матываў.

Паслядоўнасць падзеяў узнавілі супрацоўнікі міліцыі.

Пакінуўшы клуб у 5 гадзін раніцы, гродзенец вяртаўся дамоў пешшу.

На вуліцы Горкага ён падкараўліў сваю першую ахвяру, але жанчына змагалася да апошняга і сумку з рук не выпусціла.

Другую спробу, таксама няўдалую, хлопец зрабіў на вуліцы Міцкевіча.

З трэцяга разу злодзею пашанцавала: на вуліцы Астроўскага ён схапіў сумачку, якую жанчына паставіла побач на лавачку, і пабег.

Дабегшы да дзіцячага садка, хлопец залез на яго тэрыторыю, дзе яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Іх выклікалі першыя дзве пацярпелыя.

Паводле http://uvd.grodno.by