Нібы апошні дзень у жыцці…

Ды і розныя апакаліптычныя фільмы абрушыліся на глядачоў з экранаў кіназалаў.

 

Версій вельмі шмат. Некаторыя з іх зусім абсурдныя, некаторыя і сапраўды прымушаюць задумацца. Што гэта? Міфы? Або прадчуванне бяды?

 

Найбольшую папулярнаць набыло прадказанне календару Майя, згодна якому скончыцца эпоха «Пятага Сонца» і на Зямлі адбудуцца глабальныя змены. Нават, дата ўсім вядомая – 21 снежня 2012 года. Гэты ж год фігуруе і яшчэ ў адной версіі – парадзе планет. У нашай сонечнай сістэме Юпіцер, Сатурн, Зямля і Марс стануць у адну лінію. Што таксама негатыўна паўплывае на нашую планету. І яшчэ шмат і шмат чаго пішуць и выказваюць людзі.

 

Але, калі так разабрацца, то ўсе гэтыя версіі можна падзяліць на некалькі групаў: першая – гэта версіі, звязаныя з нейкімі знешнімі касмічнымі з’явамі – астэроіды і метэоры, якія могуць урэзацца ў Зямлю, чорная дыра, якая можа паглынуць планету, неспакойнае Сонца, захоп зямлі іншапланетнымі істотамі, той жа парад планет, і гэтак далей.

 

Другая группа – унутраныя змены: пагаршэнне экалогіі, ядзерны выбух, зрух восі Зямлі ад частых землятрусаў… Ну і трэццяя группа – рэлігіёзныя версіі, калі дакладна, адна версія і для ўсіх рэлігій – Судны дзень. Нават, існуе навука эсхаталогія, якая вывучае розныя погляды пра Апакаліпсіс у свеце рэлігіі. І як гэта б дзіўна не гучала, але, на мой погляд, гэтая трэццяя група самая страшная.

 

Прычына гэтага не мая богабоязь, а існаванне вялікага мноства так званых псеўдарэлігій, якія прыцягваюць людзей, палохаючы канцом свету, або абяцаючы выратаванне. У гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі ішлі на самаспаленне, бо пад страхам канцу свету апынуліся у секце. Некаторыя правадыры гэтых сект і сапраўды вераць ў тое, што прапаведуюць. Але большаць – гэта аферысты, якія такім чынам робяць бізнэс. І, што самае дзіўнае, людзі на гэтае вядуцца.

 

Магчыма, таму, што Біблія ніякіх тлумачэнняў не дае, акрамя таго, што канец свету прыйдзе, калі ніхто яго не будзе чакаць, але памятаць пра яго трэба заўсёды. А калі гэта адбудзецца не ведаюць, нават, анёлы, толькі сам Бог. Але, наколькі я ведаю з праваслаўя, сапраўдныя вернікі павінны ставіцца да канцу свету спакойна, бо за свае жыццё праведнае, яны ўз’яднаюцца з Богам і здабудуць жыццё вечнае.

 

Пакапаўшыся яшчэ трохі ў Інтэрнэце, а дакладней ў Вікіпедыі, я знайшла здзівіўшы мяне спіс датаў канцу свету. Па ім ен павінен адбывацца кожны год і па некалькі разоў! І на што толькі не здольная чалавечая фантазія. Машына суднага дню, тэарэма «Суднага дню», Вялікі выбух і яшчэ ўсякія прадказанні Паўлаў Глобаў і іншае, іншае. Але, асабіста для мяне, кожны новы міф, або тэорыя канцу свету, гэта як напамін аб тым, што трэба жыць аднім днём, нібы ён апошні ў жыцці…

 

А ці вераць у магчымы канец свету гарадзенцы?