Студэнт, які абабраў букмекерскую кантору ў Гродне, апынуўся яшчэ і махляром

Заштурхнуўшы яе назад у памяшканне, злачынцы звязалі дзяўчыну скотчам і пад пагрозай гвалту забралі з сейфа амаль 8,5 мільёна рублёў.

 

Касір здолела досыць хутка вызваліцца і выклікала міліцыю. Па трывозе паднялі супрацоўнікаў Ленінскага райаддзела міліцыі Гродна і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. На працягу сутак іх затрымалі.

 

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўпраўленне ўнутраных справаў гарадзенскага аблвыканкаму, напад на касіра букмекерскай канторы на вул. Савецкай учынілі гарадзенцы, якія раней рабілі стаўкі ў абрабаванай імі ўстанове.

 

Абодва 1987 года нараджэння. Адзін – беспрацоўны, другі – студэнт ВНУ, раней судзімы.

 

Пазней стала вядома, што студэнт мае прамое дачыненне да пяці фактаў махлярства.

 

Хлопец браў у знаёмых розныя рэчы, вяртаць якія не збіраўся, а прадаваў, выкарыстоўваючы сродкі ў тым ліку для гульні на таталізатары.

 

У апошнім выпадку нібыта для напісання курсавой ён узяў ноўтбук у аднакурсніка, разлічваючы затым прадаць кампутар.

 

Рабаўнікам, супраць якіх узбуджана крымінальная справа, пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 

Паводле БелаПАН