Польскае мора прывезлі ў Гродна

Уяўлаю, што сёння ў Сопаце пляж таксама запоўнены людзьмі, як гэтая галерыя. Маёй думкай было, каб прывезці сюды крыху мора, таго, што мяне натхняе, з месца, у якім я жыву – сказаў на адкрыцці выставы мастак.

 

На адкрыцці ў Гродзенскай выставачнай залі па Ажэшка прысутнічалі старшыня гродзенскага гарвыканкама Барыс Казялкоў, мэр Сопата Яцэк Карноўскі, прадстаўнік польскага Генеральнага консульства Яцак Даліва і дырэктар Дзяржаўнай галерыі мастацтва ў Сопаце Збігнеў Бускі, выступ якога сустрэлі апладысментамі:

 

Дарагія сябры, заўсёды кажу вам, што хацеў бы, каб мастакі – палякі і беларусы – сталі прычынай таго, каб як найхутчэй знікнулі мяжы, таму што яны мяне палохаюць. Людзі, якія прывозілі сюды карціны Акрассы, стаялі на мяжы ажно 8 гадзін, – распавёў Збігнеў Бускі. – Лічу, што ўжо пара, каб людзі мастацва і культурныя сувязі паміж імі, як і тое ж мастацва, выклікалі тое, што польска-беларуская мяжа перастане існаваць.

 

Ужо ў 5 раз гродзенцы могуць пабачыць карціны польскіх мастакоў. Выстава арганізаваная ў межах супрацоўніцтва Гродзенскай выставачнай залі і Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Сопаце, якое пачалося 4 гады таму. Спачатку прэзентавалі ў Гродна працы прафесараў польскай мастацкай акадэміі, а зараз прыйшоў час на маладзейшае пакаленне.

 

Выставу можна наведаць да 24 траўня ў Гродзенскай выставачнай залі на вул. Ажэшка.

 

 

alt=”выстава” >

 

 

Здымкі Касі Красуцкай