“Я пакажу вам маю Гародню”

|

Гарадзенскія студэнты рыхтуюць турыстычны гід-дапаможнік для нямецкіх турыстаў. Ініцыятыва зыходзіць ад Таварыства Нямецка-Ўсходнееўрапейскіх моладзевых і культурніцкіх абменаў з горада-пабраціма Гродна Міндэна.


Як паведаміла днямі нямецкая газета “Mindener Tageblatt”, гэтая арганізацыя вырашыла аднавіць сваю працу з Гродна. Падрыхтаваны гарадзенскімі студэнтамі турыстычны дапаможнік будзе адным з “прадуктаў” гэтага супрацоўніцтва.

 

Партнёрскія адносіны паміж Гродна і Міндэнам былі ўсталяваныя ў 1991 г.

 

На здымку: будынак Ратушы ў Міндэне

Фота: wikipedia.org