“ Байкерская мода стала высокай” або “што ж такое мотаботы?”

Упершыню ў гісторыі Haute Couture матацыклетную куртку стварыў Ів Сэн-Ларан.

 

За гэта тады яшчэ малады дызайнер паплаціўся месцам ў Доме Christian Dior.

 

Зараз жа байкерскі стыль з’яўляецца агульнапрызнаным і часта элементы з яго выкарыстоўваюць у сваіх калекцыях самыя модныя дызайнеры свету.

 

 

“ Скураная вопратка, доўгія валасы….што яшчэ можна убачыць на матацыклістах?”- думала я, накіроўваючыся на байк-фэст “Хавайся ў бульбу!”.

 

Але аказалася, што чорная байкерская куртка ўжо не з’яўляецца абавязковым атрыбутам кожнага байкера.

 

На фэсце вялікая колькасць байкераў была ў спецыяльных касцюмах з прагумованай тканіны (пры чым, не толькі на ўладальніках спартыўных мадэляў матацыклаў).

Распаўсюджаныя ў байкерскім асяродку зараз таксама скураныя жылеты і жылеты з уцепленага джынса.

 

 

Усё гэта упрыгожана тэматычнымі значкамі і нашыўкамі (эмблемы байкерскіх клубаў (дарэчы, у нашым горадзе іх два: “Насарогі” і “Грызлі”), маркі і мадэлі матацыклаў, значкі з розных байк- фэстаў).

На руках у некаторых былі скураныя чорныя пальчаткі (яны добра ахоўваюць рукі падчас руху на матацыкле, а таксама, аздобленыя заклёпкамі або скураной бахрамой, выглядаюць вельмі стылёва).

На байк-фэсце байкеры набывалі сабе і майкі з рознымі прышпільнымі надпісамі (для матацыклістаў з добрым пачуццём гумару), таксама з эмблемамі матацыклаў, выявамі рок-зорак, дзікіх жывёл.

Клапоцяцца байкеры і аб знешнім выглядзе сваіх стальных коней. Для іх ўпрыгожвання байкеры часта выкарыстоўваюць натуральны мех.

Як аказалася, самі байкеры зусім не любяць гаварыць аб модзе. Як, дарэчы, не любяць і само слова “байкер”.

 

“Якія мы байкеры? Мы – матацыклісты!” – сціпла адказвалі яны. Аб тым, якая ж яна –” байкерская мода”, расказаў байкер з Гродна Максім: “ Байкерская мода – гэта ў першую чаргу бяспека.

 

У мотаруху ўсе імкнуцца да бяспекі. Таму на ўсіх элементах адзення байкера прысутнічае абарона ад магчымых пашкоджанняў.

 

Калі ўзяць, да прыкладу, куртку байкера, яна ахоўвае чалавека вельмі добра: у ёй ёсць ахова спіны, плячэй, лакцей, а ў некаторых і ахова паясніцы.

 

Існуюць таксама камплекты аховы для ног , у першую чаргу каленяў. Таксама байкеры карыстаюцца спецыяльным абуткам. У байкерскім асяродку іх называюць мотаботы.

Яны ахоўваюць нагу байкера не толькі ад пералому, але і ад вывіху. Мотаботы зроблены з натуральнай скуры, але з выкарыстаннем пластыка.

Увогуле, для байкера ў першую чаргу стаіць не прыгажосць і камфорт, а менавіта бяспека.”

Як мусіць выглядаць дзяўчына байкера, падзялілася сваім меркаваннем Галіна

 


Дзяўчыны байкераў by t-styl

 

Аказалася, што доўгія немытыя валасы ў байкераў  засталіся далёка ў мінулым. Зараз байкеры з задавальненнем карыстаюцца ўсімі сучаснымі дасягненнямі мастацтва прычосак. Аб гэтым падрабязней распавяла Ліса

 


Што робяць з валасамі для байкерскіх злётаў by t-styl


На галаве ў байкераў акрамя звыклых ужо банданаў можна было бачыць і цікавыя скураныя шляпы ручной працы.

Байкерскі стыль пачынае пранікаць у высокую моду і спрабуе заваёўваць сусветныя подыумы.

 

Вядомы англійскі брэнд Burberry у сваёй калекцыі вясна-лета 2011 замест папулярнага “мілітары”(ваенны стыль) выкарыстаў менавіта байкерскую тэматыку.

 

Іх новая калекцыя адзення мае назву “Heritage Biker” (спадчына байкера).

 

Таму ўсім моднікам у гэтым сезоне рэкамендуецца апранацца ў байкерскім стылі.

 

“Спадчына байкера” зараз як ніколі актуальная.