Дзяржкантроль правярае прадпрыемствы і арганізацыі Гродзенскай вобласці
У Свіслачы 2 гады не могуць запусціць набытае за сродкі інавацыйнага фонда Гродзенскага аблвыканкама абсталяванне.
Свідравіна з мінеральнай вадой знаходзіцца зусім побач з вытворчасцю. З гэтай самай крыніцы ў Польшчы бяруць ваду для вырабу знакамітай “Крынкі”.
У савецкія часы мінеральную ваду “Пушча” выпускалі і ў Свіслачы, але цяпер гэты ўжо гісторыя.
Аднавіць вытворчасць узяліся 2 гады таму і нават набылі абсталяванне.
Цяпер Свіслацкае раённае спажывецкае таварыства, уладальнік цэха, судзіцца з фірмай пастаўшчыком.
Сітуацыя кур’ёзная: па асобку ўсе агрэгаты працуюць, а разам – ніяк.
Канцэнтраваная вада з свідравіны не можа нармальна змешвацца ў сепаратары, а бутэлькі з вадой не ўваходзяць у апарат для ўпакоўкі.
Надыйшоў час вяртаць грошы за набыццё абсталявання, на якое з інавацыйнага фонда Гродзенскага аблвыканкама было выдаткавана 500 мільёнаў рублёў, а вытворчасць так і не запрацавала.
Паводле АНТ