Гарадзенка стала лаўрэаткай конкурсу Belarus Press Photo 2011

Перамогу ў намінацыі “Вяртанне” Наталлі Дораш прынёс праект “Дом 13”. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прайшла 13 траўня ў Мінску.


Наталля Дораш нарадзілася ў Гродне ў сям’і кадравага афіцэра.

 

Працавала фотакарэспандэнткай, вяла секцыю фотагурток у раённым доме піянераў.

 

Зараз на пенсіі.

 

Дзяцінства Наталлі Дораш прайшло ў доме №13 на вул. Акадэмічнай, які і натхніў яе да стварэння фотапраекта “Дом 13”.

alt=”Наталля Дораш. Аўтапартрэт. 1970 г.” sub=”Наталля Дораш. Аўтапартрэт. 1970 г.” >

 

Конкурс “Belarus Press Photo” праводзіўся ў другі раз.

 

У мінулым годзе працы пераможцаў конкурсу дэманстраваліся ў Гродне ў час ІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

 

Сярод арганізатараў сёлетняга конкурсу была гарадзенка Юлія Дарашкевіч, фотакарэспандэнтка “Нашай Нівы”.

 

Фота: zniata.com