Польскі інвестар адмаўляецца будаваць электрастанцыю ў Зэльве
У мінулым годзе фірма Кульчыка падпісала пагадненне з Гроднаэнерга аб супрацоўніцтве ў гэтым праекце, а электрычнасць з пабудаванай у Зэльве электрастанцыі магутнасцю 920 MW мусіла б пастаўляцца ў Польшу.
Для гэтага планавалася пабудаваць лінію электраперадач.
–Чакаем, што будзе адбывацца ў Беларусі. Такія інвестыцыйныя праекты рэалізуюцца з банкамі. У той атмасфере, якая зараз вакол Беларусі, цяжка было б прафінансаваць праект такога кшталту, – прыводзіць словы бізнесмена tvn24.
Будаўніцтва электрастанцыі ў Гродзенскай вобласці павінна было пачацца на мяжы 2011-2012 гадоў.
Яе кошт набліжаўся да 1,5 мільярды еўра.
Польскі партнёр павінны быў выдаткаваць палову гэтай сумы.
У сакавіку ў польскай прэсе пачала з’яўляцца інфармацыя аб тым, што Кульчык адмаўляецца ад удзелу ў будоўлі.
Ян Кульчык лічыцца найбагацейшым польскім бізнесменам.
Яго маёмасць ацэньваецца ў 2475 мільёнаў долараў.
Фота Яна Кульчыка з сайта http://www.tvn24.pl