Open Air у гонар Максіма Багдановіча

Як паведаміла дырэктар музея С.М. Рапецкая, у гэты дзень можна будзе не толькі наведаць музей з экскурсіяй, але і атрымаць асалоду ад прыгожых песень, танцаў, музыкі, вершаў, навучыцца асновам выцінанкі, саломапляцення, паглядзець дакументальны фільм пра Максіма Багдановіча, прыняць удзел у віктарыне і атрымаць прыз.

 

Праграма вечарыны:

І пляцоўка (перад музеем)

 

16.00-21.00  майстры Гарадскога народна-метадычнага цэнтра прадставяць майстар-класы па розным накірункам народнай творчасці, а таксама будзе дзейнічаць выстава-кірмаш “Душы народнае скарбонка”

 

18.00-18.30  Урачыстае адкрыццё мерапрыемства. Выступленне калектываў Гарадскога Дома культуры, ДУК “Гродзенская капэла”, дэкламаванне вершаў паэтамі Гродзенскага абласнога аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў.

 

18.30-21.00 выступленне творчых калектываў школ горада, правядзенне розных конкурсаў і віктарын.

 

ІІ пляцоўка (у музеі)

 

18.30- 19.10  Тэатралізаваная экскурсія “Марыя Апапнасаўна запрашае!”

 

19.10-19.40 Дакументальны фільм пра Максіма Багдановіча

 

19.40-20.20 аглядная экскурсія па музеі

 

20.20-20.50 Дакументальны фільм пра Максіма Багдановіча.

 

У гэты дзень з 9 да 17 гадзін  уваход у музей будзе бясплатны, плата бярэцца толькі за экскурсійнае абслугоўванне (група школьнікаў 10-15 чал.- 6000 руб.; іншыя–10 000 руб.)

Наведаць вечарыну дарослыя змогуць за 5000 рублёў, дзеці – за 3000.