У Гродне з’явіцца Тайга
Тайга нарадзілася мінулым летам у расійскім горадзе Пенза ў сям’і амурскіх тыграў Ісаторы і Канстанцыі.
У Гродна жывёла перабярэцца дзякуючы спрыянню Еўрапейскай асацыяцыі заапаркаў і акварыюмаў.
Тыгры ў гарадзенскім звярынцы з’явіліся яшчэ ў 30-я гг.
На сайце “Мая Гародня” можна ўбачыць фотаздымак усурыйскага тыгра, які жыў у тыя часы ў Гродне.
Цяпер у звярынцы жыве амурскі тыгр Мерас.
Амурскія тыгры – вельмі рэдкія жывёлы. У дзікой прыродзе на Далёкім Усходзе іх захавалася ўсяго каля 450 гэтых жывёлін.