Мятуць усё: ад солі да «камандораў»

Сёння раніцай у Бабруйску з банкаматаў літаральна «змятаюць» грошы. Тое ж самае адбываецца і на Гомельшчыне. У сітуацыі, калі ў банках няма валюты, людзі хвалююцца, што і беларускіх рублёў таксама не будзе хапаць. Чуткі разносяцца з маланкавай хуткасцю. Дакаціліся яны і да Гродна.


Усё пагаршаецца ў сувязі с тым, што сітуацыя ніяк не асвятляецца ў афіцыйных СМІ. З пытаннем, праўда ці не, што знікае і беларускі рубель з банкаматаў, мы звярнуліся да працаўнікоў банкаў.

 

«Беларусбанк»: Да нас таксама такія чуткі даходзілі, але пакуль грошы ёсць. Што будзе далей не ведаем.

«Прыорбанк»: Я не ведаю, адкуль вы гэта ўзялі! У нас такой інфармацыі няма! Грошы ёсць!

«Белпрмстройбанк»: Толькі што званілі з такім жа пыіаннем. У нас пакуль такой інфармацыі няма, але праз гадзіну ўсё можа змяніцца.

 

Насельніцтва, якое яшчэ памятае пачатак 90-х здымае беларускія рублі толькі для таго, каб укласці іх хоць у што-небудзь. Аб гэтым сведчаць пустыя паліцы у магазінах, бяруць усё – ад солі да шафаў-«камандораў».