Археалагічныя раскопкі ў парку «Румлёва»

На гэтым тыдні пачаліся археалагічныя раскопкі ў Румлеўскім парку. Іх праводзяць працоўнікі і студэнты факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДзУ імя Янкі Купалы. Як паведаміў дацэнт кафедры археалогіі і этналогіі Семянчук Г.М.: «Пачаліся разведвальныя раскопкі з мэтай выявіць рэшткі забудоў комлекса Румлева 18-19 стагодзяў».


Улічваючы тое, што зямля схоўвае шмат таямніц, не выключана і тое, што археолагі натыкнуцца і на нешта зусім нечаканае. Вядома, што ў Румлеўскім парку адбываліся масавыя растрэлы. Раскопкі ў Румлёва з’яўляюцца часткай комплеснага даследавання лесапарка з мэтай навуковага абгрунтавання плана добраўпарадкавання парка.