“Нёман” застаўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы
Спачатку малдаўскі “легіянер” на пачатку другога тайму адкрыў лік у сустрэчы, а затым за некалькі хвілінаў да сканчэння матча ўратаваў гарадзенцаў ад паразы.
Гэтая сустрэча падвяла рысу пад першым з трох кругам чэмпіянату краіны.
Нашая каманда набрала ў ім 14 ачкоў і знаходзіцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы.
Вынік не самы лепшы, асабліва калі ўлічыць кадравае ўзмацненне “Нёмана”, а таксама амаль двухразовае павышэнне бюджэту клуба ў параўнанні з леташнім сезонам.
Рэзерв для паляпшэння месца ў турнірнай табліцы відавочны: трэба часцей выйграваць на сваім полі.
З шасці праведзеных гэтай вясной у Гродне матчаў “Нёман” выйграў толькі аднойчы (2:0 у “Белшыны”).
Ужо 25 траўня распачнецца другі круг чэмпіянату. “Нёман” у гэты дзень згуляе на сваім полі з наймацнейшым клубам краіны – барысаўскім БАТЭ.
У першым крузе каманды згулялі паміж сабой у Барысаве ўнічыю (1:1).
А 29 траўня “Нёман” чакае галоўнае выпрабаванне года – фінал Кубка Беларусі супраць “Гомеля”.
Перамога ў ім дазволіць ужо гэтым летам паспрабаваць свае сілы ў Лізе Еўропы.
21 траўня. “Тарпеда”-БелАз, Жодзіна – “Нёман” 2:2
Фота Яраслава Ванюкевіча